Максим Багданович

скачать (433 kb.)

  1   2
Вялікі грамадзянін і патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню свайму народу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно пераступіў абсягі роднай зямлі. Як свайго, яго прымалі далёка за межамі радзімы. Нарадзіўся Максiм Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўлення Максіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэння беларускакга народа. Нягледзячы на цяжкія вынікі расправы з пастаўннем Кастуся Каліноскага, кінутыя ім у глебу зернейкі не прапалі, пайшлі ў рост. Бацька паэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам, гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, добра ведала літаратуру. Высокая адукаванасць бацькоў, прага да ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ў Гродне. Сям’я была шчаслівай, дружнай. Але неўзабаве прыйшло гора. На 28 годзе жыцця памірае маці. У 1896 г. сям’япераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Каля 12 гадом сям’я жыве побач з М. Горкім, які быў сябрам бацькі. У1902 г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэты час ён піша свае першыя вершы на беларускай мове. У 1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчвае гімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва”   быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта “Над возерам”, “Вадзянік”, “Змяіны цар”, “Зімой”. Чытаеш гэтыя вершы – і перад табою быццам паўстае беларуская зямля са сваім хараством і таямніцамі, старымі барамі, цёмнымі пушчамі. У 1911 г. Беларусь прыняла свайго сына. Хаця здароўе паэта ў той час давала аб сабе знаць, ён рваўся на радзіму. Некалькі дзён Багдановіч жыве ў Вільні, пасля два месяцы жыве ў фальварку Ракуцёўшчына, недалёка ад Маладзечна. Менавіта ў гэты час нарадзіўся цыкл вершаў “Старая Беларусь”, у які ўвайшлі вершы луцкія ткачыхі”,”Летапісец”.  У 1916 г. М. Багдановіч вярнуўся ў Мінск. Ён шмат працуе, задумаў напісаць хрэстаматыю для пачатковай школы. Але хвароба, якая забрала яго маці і брата, падабралася і да Максіма. Сябры паслалі яго на лячэнне ў Ялту. У Ялце на 25-м годзе жыцця, 25 мая 1917 г. ад сухотаў памёр малады паэт. Ён пакінуў нас маладым, але яго спадчына свеціць людзям і сёння. Да пачатку 90-х гадоў вучоным удалося рассеяць створаны польскімі і рускімі шавіністамі міф аб спрадвечнай адсталасці беларускага народа, яго няздольнасці да самастойнага нацыянальнага развіцця. Працы па гісторыі і культуры беларускага народа асабліва папулярнымі былі ў моладзі, што вучылася ў вышэйшых навучальных установах Пецярбурга і Масквы з іх багатымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі традыцыямі. Выкладзеная студэнтамі з Беларусі на старонках падпольнага гектаграфічнага часопіса «Гомон» (выдаваўся ў 1884 годзе ў Пецярбургу) ідэя аб існаванні самабытнага беларускага народа, перспектывах яго захавання і развіцця адыграла велізарную ролю ў нацыянальна-культурным адраджэнні нашага краю. Ад таго часу яна практычна не замірала ў асяроддзі найбольш адукаванай, нацыянальна самасвядомай часткі беларускай нацыі, беражліва перадавалася ад старэйшых да малодшых пакаленняў. Не будзь у нас на рубяжы XIX—XX стагоддзяў такога ажыўлення ў народзе, наўрад ці на беларускай зямлі раскрыўся б яркі пісьменніцкі талент Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, аказалася б рэальным выданне на роднай мове газет і кніг, падручнікаў. Праўда, у дваццацігадовага Максіма была зусім іншая ацэнка апошніх дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. «На вялікі жаль,— пісаў паэт,— гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла. Не трэба і казаць, што ніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне не было, бо нацыянальная свядомасць не магла развівацца ў народзе без помачы ўласнай інтэлігенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца». Але можна сказаць, што праз дваццаць гадоў пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў яе сілы не толькі аднавіліся, але і ўзняліся на новы віток. Па гісторыі і культуры, этнаграфіі і фальклору, мове Беларусі з'явілася столькі прац, што для людзей, якія былі знаёмы хоць часткова з імі, ужо не існавала пытання — ёсць ці няма самабытнага беларускага народа. Уступленню яго ў нацыянальны рух садзейнічалі падзеі, што адбываліся тады ў краінах Еўропы, а таксама на суседняй Украіне, якая ў гэтай справе дасягнула значна большага поспеху за Беларусь. Вяхой, якая адзначае пункт пералому ў гісторыі беларускага адраджэння, Максім Багдановіч справядліва называў 1905 год: «Падзеі, звязаныя з гэтым годам, стварылі ў народных масах імкненне разабрацца ў акаляючым жыцці і выклікалі ліхаманкавы попыт на ідэалагічныя каштоўнасці. Пісаць для гэтага масавага чытача было неабходна перш за ўсё проста і зразумела, так што сама сабой з'явілася думка звярнуцца да беларускай мовы». Узяўшыся за пяро, адразу ж актыўна пачаў працаваць на карысць нацыянальна-культурнага адраджэння, фарміравання этнічнай самасвядомасці беларускага народа і Максім Багдановіч. У яго няма спецыяльнай манаграфічнай працы па дадзенай праблеме, але калі азнаёміцца з тым, што па ёй напісана ў розных артыкулах, дык прыйдзеш да высновы, што асноўныя, найбольш важныя аспекты яе выдатным беларускім паэтам даволі грунтоўна выкладзены. Таму ёсць усе падставы залічыць Максіма Багдановіча да кагорты самых слынных архітэктараў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён быў не толькі сынам, але і здольным, таленавітым прадаўжальнікам яго, асабліва ў другім дзесяцігоддзі XX стагоддзя, у многіх адносінах надзвычай складаным і супярэчлівым.

КАШТОНАУСЦЬ   РОДНАЙ МОВЫ

    Максім Багдановіч да канца быў упэўнены, што захавацца, забяспечыць за сабой пачэснае месца сярод цывілізаваных народаў планеты Зямля беларусы змогуць толькі праз сваю родную мову. Невыпадкова яна з'яўляецца лейтматывам для многіх яго паэтычных і публіцыстычных твораў, асялком, якім ён вызначаў стан нацыянальнай самасвядомасці народа. Прыцягненню яго ўвагі да трагізму матчынай мовы Багдановіч прысвяціў адзін са сваіх найбольш пранікнёных вершаў, які ў любым дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя, у тым ліку і сёння, чытаецца як суровае, але справядлівае папярэджанне аўтара:

Народ, Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, нібы крот. Табою ўсягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі,— У ёй нават мовы няма.

     Для ўсіх народаў нацыянальная мова — найперш за ўсё гэта форма іх духоўнай культуры, што асабліва добра пацвярджаецца на прыкладзе мастацкай літаратуры. Нездарма Максім Багдановіч так радавауся кожнаму сапраўднаму таленту, як вырастаў на гэтай ніве, садзейнчаў папулярызацыі яго твораў у масах, добра ведаючы, што гэта не толькі дапаможа ім стаць больш адукаванымі і культурнымі, але і заняць актыўную пазіцыю ў справе беларускага адраджэння. 

АДМЕТНАСЦЬ КУЛЬТУРЫ

Паставіўшы перад сабой мэту дапамагчы роднаму народу бясследна не растварыцца сярод сваіх блізкароднасных, па гістарычнаму мінуламу, культуры і мове суседзяў, Максім Багдановіч разумеў, што гэтага немагчыма дасягнуць без глыбокага ўсведамлення масамі ўсёй арыгінальнасці, адметнасці ўласнай духоўнай спадчыны, што даволі доўгі час не прызнавалася не толькі афіцыйнай палітыкай Расійскай імперыі, але і многімі прадстаўнікамі навуковай і творчай інтэлігенцыі. Маладога беларускага паэта не задавальняла такое памылковае стаўленне да культуры роднага краю. Пасля аналізу фактаў, не падлеглых, паводле сваёй агульнапрызнанасці, аспрэчванню, ён прыходзіць да такой не толькі праўдзівай, але і смелай для дарэвалюцыйнага часу высновы: «Беларуская культура зусім не з'яўляецца простым варыянтам культуры велікарускай. Наадварот, у іх асобе перад намі знаходзяцца два самастойныя культурныя комплексы, якія ад самага ж пачатку раслі і развіваліся незалежна адзін ад аднаго…». У адказ на знявагу роднага краю, што стагоддзямі распаўсюджвалі пэўныя польскія і рускія колы, Багдановіч пісаў, што ў эпоху Адраджэння Беларусь выйшла “на адно з першых месцаў сярод культурнага славянства”, знаходзілася “далёка ўперадзе Маскоўшчыны — тагачаснай славянскай глухамені, якая харчавалася, нібыта чужаядная расліна, духоўнымі сокамі Белай Русі». Толькі дзеля справядлівасці паэт павінен быў бы растлумачыць чытачу, што тагачасная Маскоўшчына не праз сваю віну, а з прычыны цяжкіх вынікаў татара-мангольскага прыгнёту знаходзілася на такім нізкім узроўні культурнага развіцця. У пагоні за славай многія нашыя кампазітары пісалі і пішуць музыку на вершы рускіх паэтаў, мастакі і архітэктары свядома ўхіляліся выкарыстоўваць у сваіх творах нацыянальныя матывы, тэатральныя калектывы, оперныя і эстрадныя спевакі не займаліся прапагандай нацыянальнага мастацтва, адрывалі беларусаў ад духоўнай спадчыны Бацькаўшчыны. Як і ў час творчай дзейнасці Максіма Багдановіча, мы яшчэ і сёння даём сабе і сусветнай цывілізацыі менш, чым можам, і толькі таму, што ўсур'ёз не клапоцімся пра трываласць нацыянальных асноў духоўнай культуры, марна спадзеючыся, што развіваць яе можна і пры заняпадзе беларускай мовы. Добра, што не так думалі і рабілі нашыя нацыянальна самасвядомыя папярэднікі, дзякуючы чаму і змаглі нават ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту выратаваць беларускі народ ад канчатковай пагібелі. Багдановіч з радасцю адзначаў у ліпені 1914 года такія факты, «як атрыманне гандлёвымі фірмамі карэспандэнцыі на беларускай мове... выданне імі па-беларуску прэйскурантаў, з'яўленне беларускіх каталогаў на саматужнай выстаўцы і да г. п.».

БУДУЧАЕ  У ГIСТОРЫI

Не з'яўлялася для М. Багдановіча сакрэтам, як значна ўзрасце нацыянальная самасвядомасць, актывізуецца ўдзел беларусаў у духоўна-культурным адраджэнні, калі яны будуць добра ведаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Таму і сам паэт не мог не выказацца па найбольш прынцыпова важных пытаннях мінулага беларускага народа, галоўным чынам па тых, што ўзвышалі нацыянальны гонар. Іх жа паэт-публіцыст багата знаходзіў у самым аддаленым часе, заўсёды імкнучыся правільна разабрацца ў сівой і не простай даўніне. Асабліва цікавіў яго перыяд Вялікага княства Літоўскага. У гэтай дзяржаве, пісаў М. Багдановіч, беларускі народ «развіваўся, як і раней, на старым корані, вытвараючы такім парадкам культуру, незалежную ад культуры велікарускай і з самага ж пачатку адражняўшуюся ад яе. Адным з бакоў гэтага развіцця быў узрост беларускай пісьменнасці, каторая з таго часу патроху становіцца на пэўны грунт». Каб узняць гістарычную самасвядомасць беларускага; народа да той адзнакі, з якой магчымы яго нацыянальнае ажыўленне, рух да палітычнай незалежнасці, патрэбна было яшчэ давесці масы да правільнага разумення, што практычна дало нам далучэнне да Расійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя. Паводле Максіма Багдановіча, «у падданстве ў Расіі беларускаму народу не стала лягчэй: памешчыкі былі тыя ж, уціск той жа, а абароны, як і раньш, чакаць было не ад каго». 3 40-х гадоў XIX стагоддзя ўрад Расійскай імперыі адкрыта ўзяўся «за нівеліраванне беларускага народа, за масавую фабрыкацыю з беларусаў велікарусаў», пачалі канфіскаваць і паліць беларускія кнігі, «зусім забаранілі друкаванне новых, забаранілі пропаведзь на беларускай мове, зніштожылі суд па беларускаму праву, ліквідавалі унію». Яшчэ больш узмацнілася «авелікарушванне» беларускага народа пасля задушэння паўстання 1863 года. Для найлепшага разумення задач беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, авалодвання гэтай высакароднай ідэяй як мага большай колькасцю людзей Багдановіч неаднаразова звяртаў іх увагу на гістарычны вопыт іншых народаў, асабліва тых, хто і пры цяжкіх варунках не загінуў, пераадолеў нацыянальны прыгнёт і стаў на шлях самастойнага развіцця. Шмат цікавага і карыснага даў ён чытачам аб вызваленчай барацьбе ўкраінцаў (русінаў) Галіцкай Русі, Угорскай Русі і Букавіны, якія спаўна зведалі культурна-моўную асіміляцыю з боку палякаў, немцаў і венграў. Шчырыя прыхільнікі беларускага нацыянальна-культурнага развіцця шмат чаго карыснага маглі ўзяць з гістарычнага вопыту чэхаў, якім Багдановіч прысвяціў сваю невялічкую брашуру «Братья-чехи» (Масква, 1914). У ёй прыводзіліся факты амаль поўнага анямечвання чэхаў, у прыватнасці, адзначалася, што ўсе адукаваныя людзі гаварылі толькі па-нямецку, зніклі чэшскія кнігі, у дзяржаўных установах, навучанні дзяцей, грамадскім жыцці ўжывалася толькі нямецкая мова. I ўсё ж немцам не ўдалося канчаткова адолець чэхаў. «Многія адукаваныя людзі ўспомнілі і ўсвядомілі, што яны — славяне, але толькі анямечаныя; яны зразумелі, што роднай мовай для іх павінна быць мова чэшская... Гэтыя людзі пачалі вучыцца чэшскай мове, вучыць ёй сваіх дзяцей, пісаць на ёй кнігі, друкаваць газеты, дабівацца для яе правоў у дзяржаве і інш.».

Прачытаўшы такое, апантаныя ідэяй беларускага адраджэння людзі не толькі яшчэ больш пераконваліся ў яе рэальнасці, але маглі і штосьці карыснае пачэрпнуць для сябе з чэшскага вопыту.

ЗАУТРА НАРОДА У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ШКОЛЕ

Нацыянальна-культурнае адраджэнне любога этнасу немагчыма без стварэння і функцыяніравання нацыянальнай школы. Найбольшая трагедыя беларускага народа менавіта і заключалася ў тым, што, калі на ўскраінах Расіі на рубяжы XIX — XX стагоддзяў шырока разгарнулася нацыянальна-вызваленчая барацьба, у яго не было нацыянальнай школы. Iне было вельмі доўгі час, так што не адно пакаленне беларусаў вырасла, сфарміравалася на зусім чужым для іх педагагічным грунце, у адрыве ад гістарычных каранёў і духоўных традыцый Бацькаўшчыны. Існавала нават сур'ёзная небяспека: а ці па,дтрымае з даволі расхістанай этнічнай самасвядомасцю беларускі народ ідэю самай прагрэсіўнай часткі інтэлігенцыі аб стварэнні нацыянальнай школы? Ці не будзе ён імкнуцца навучаць і выхоўваць сваіх дзетак паводле традыцый рускай альбо польскай школ? Што такая небяспека магла існаваць, у гэтым не сумняваўся і Максім Багдановіч. Таму, нават не будучы педагогам, ён там, дзе гэта было дарэчы, імкнуўся і сам выказаць свае погляды адносна беларускай нацыянальнай школы. Яго ўвага да апошняй асабліва ўзрасла пасля таго, як у адпаведнасці з прынятым у чэрвені 1914 года ў Расійскай імперыі законам сярод усіх нярускіх народаў імкліва пачаў шырыцца рух за стварэнне і развіццё нацыянальных школ. Каб такой рэальнасцю нацыянальная школа хутчэй стала і на Беларусі, Багдановіч у сваіх публіцыстычных творах неаднаразова напамінаў яе народу, што ў далёкім мінулым тут навучанне і выхаванне маладога пакалення ажыццяўлялася на матчынай мове і пры самым шырокім выкарыстанні мясцовага матэрыялу. Той, хто прайшоў такую школу, усё сваё жыццё любіў родны край, не шкадаваў сілы для яго росквіту. Ідэя беларускай школы заняла прыстойнае месца ва ўсіх формах нацыянальна-вызваленчага руху ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Пацверджанне гэтаму Багдановіч бачыў у дзейнасці ўмеранага паводле сваёй накіраванасці «Таварыства беларускай народнай асветы», якое выдавала часопісы-аднадзёнкі «Калядная чытанка» і «Велікодная чытанка». Усякія, нават малапрыкметныя зрухі ў справе адраджэння нацыянальнай школы шчыра радавалі Багдановіча, нараджалі жаданне зрабіць іх праз друк здабыткам шырокага кола людзей. Багдановіч пісаў: “Пачынаючы з указа цара Аляксея Міхайлавіча, які прадпісаў паліць кнігі «літоўскага друку», на працягу двух з лішкам стагоддзяў робяцца захады, накіраваныя на задушэнне беларускан культуры».

Да канца ажыццявіць гэтую пачварную задуму не ўдалося сілам рэакцыі. Чаго нельга было зрабіць па выпуску беларускіх кніжак на радзіме, тое выконвалі ў замежных друкарнях ці на падпольных варштатах. Каб абысці закон, такую кніжную прадукцыю даводзілася выдаваць пад назвай на польскай, балгарскай, украінскай мовах. У душах беларусаў так і не патух агонь нацыянальнага адраджэння. Не застаўся паза ўвагай Багдановіча і такі факт, як стварэнне ў 1916 годзе па ініцыятыве мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайны шасцітыднёвых курсаў па садоўніцтву, агародніцтву і пчалярству, бо і тут навучанне таксама вялося па-беларуску. Багдановіч піша: «Прапаноўваць беларускаму дзіцяці такую кнігу — значыць даваць яму замест хлеба камень і замест рыбы вужаку… Устраняючы беларускую мову са школы, мы вядзем да растраты вынікаў аграмаднай, шматвяковай духоўнай работы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці са звыклых псіхалагічных сцяжынак і груба ўрэзваем яго душэўны свет; уводзячы ж мову велікарускую, мы ставім на яго шляху шэраг перашкод, засяляем яго псіхіку вобразамі змярцвелымі, няяснымі і ў многіх выпадках зусім недарэчнымі. Пры такіх варунках карыстацца велікарускай мовай замест беларускай можна толькі на шкоду дзіцяці, што асабліва можна сказаць пра першапачатковыя ступені навучання».
  1   2



Рефераты Практические задания Лекции
Учебный контент

© ref.rushkolnik.ru
При копировании укажите ссылку.
обратиться к администрации